Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўку мяса з трох прадпрыемстваў Беларусі
У прыватнасці, гэта датычыцца ААТ "Александрыйскае", ТАА "ЭкспортАльфаГрупп", а таксама ТАА "Акдимол".
Рассельгаснагляд з 20 верасня адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўку мясной прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах расійскага ведамства.
У прыватнасці, гэта датычыцца ААТ «Александрыйскае», якое займаецца вытворчасцю мяса птушкі, ТАА «ЭкспортАльфаГрупп» (вытворчасць мяса, мясапрадуктаў і паўфабрыкатаў з буйной рагатай жывёлы), а таксама ТАА «Акдимол» (вытворчасць ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў).
У чэрвені бягучага года паведамлялася аб увядзенні часовых абмежаванняў на ўвоз прадукцыі з гэтых прадпрыемстваў. Сярод прычын называлася перамаркіроўка прадукцыі, у прыватнасці на прадукцыі «ЭкспортАльфаГрупп» мелася кляйменьне Дзяржветслужбы Беларусі, а таксама нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў невядомага паходжання.
Паводле tass.ru