Самагубства затрыманага на акцыі пратэстоўца ў Пінску
Пасля адбывання 15 сутак зняволення скончыў жыццё самагубствам затрыманы на антываенным пікеце мужчына.
![pinsk_6.jpg pinsk_6.jpg](/img/v1/images/pinsk_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Пінску скончыў жыццё самагубствам затрыманы 27 лютага на антываенным пікеце мужчына, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля адбыцця 15 сутак у пінскім ІЧУ мужчыну звольнілі з працы ў мясцовых электрасетках. Ён застаўся без працы, грошай і падтрымкі блізкіх людзей.
Вядома, што малодшы сын пратэстоўца-нябожчыка — інвалід.