Размова доўжылася больш за дзве гадзіны. Ізраільская амбасада не дала магчымасці карэспандэнту Свабоды папрысутнічаць на сустрэчы.
Пасля таго, як яна скончылася, яе ўдзельнікі з беларускага боку зазначылі, што Іосіф Шагал так і не выбачыўся за свае словы ў інтэрв'ю ізраільскаму тэлебачанню аб тым, што беларускія
палітвязні нібыта з'яўляюцца крымінальнікамі. Ён толькі выказаў шкадаванне, што трактоўка ягоных выказванняў прынесла боль сем’ям зняволеных апанентаў Лукашэнкі.
Паводле Аляксандра Мілінкевіча, у мемарандуме, які будзе апублікаваны па выніках сустрэчы, будзе выказанае шкадаванне з прычыны таго, што выказванні амбасадара Ізраіля былі «няправільна
інтэрпрэтаваныя ў прэсе».
Уладзімір Някляеў перакананы, што Шагал прызнае наяўнасць у Беларусі палітвязьняў з пункту гледжання ЕС, ЗША і іншых дэмакратычных краін, у тым ліку Ізраіля, аднак падкрэслівае, што з пункту
гледжаньня беларускага заканадаўства яны засуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.
Падчас сустрэчы апазыцыйных палітыкаў з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам апошняму панеслі на сустрэчу кнігі пра беларускіх палітвязняў, выдадзеныя ў Бібліятэцы Радыё Свабода. У сустрэчы з
амбасадарам Шагалам прымаюць удзел апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, Аляксандар Мілінкевіч.
Сустрэча адбылася з нагоды нядаўняй заявы амбасадара Ізраіля ў інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI пра тое, што беларускія палітвязні — гэта крымінальнікі.
Радыё Свабода
Абмеркаванне:
ВР