Сілавікі працягваюць паляванне на Змітра Паліенку

Актывіста анархісцкага руху затрымалі ўвечары 29 студзеня — нібыта за экстрэмісцкі пост у сацсетках — паведамляе ПЦ Вясна.

palienka_2.jpg

"Былы палітвязень Зміцер Паліенка зноў затрыманы. На гэты раз — па адміністрацыйнай справе аб экстрэмізме (нібыта за пост у сацсетках). Ноч ён правядзе ў ізалятары і будзе чакаць суда, які адбудзецца заўтра хутчэй за ўсё ў судзе Заводскага раёна." — пішуць праваабаронцы.
Сябры Зміцера Паліенкі таксама пішуць у Фэйсбуку, што яго даставілі спачатку ў Гарадскі аддзел міліцыі, а потым у Завадскі РУУС, дзе ён будзе знаходзіцца да суда.
Зміцер Паліенка вызваліўся ў кастрычніку 2018 года пасля трохгадовага турэмнага тэрміну. З таго часу ціск на яго не спыняецца: было складзена ўжо не менш за чатыры адміністрацыйныя пратаколы — за ненаведванне лекцый у РУУСе і "экстрэмісцкія" пасты ў сацсетках. Тыдзень таму Зміцера Паліенку і яшчэ двух актывістаў затрымалі па крымінальнай справе аб нанясенні графіці. Трое сутак яны правялі ў ІЧУ, дзе падвяргаліся здзекам.
Літаральна ўчора Зміцер Паліенка пісаў аб сустрэчы са сваім участковым, які патрабаваў зайсці да яго для дачы тлумачэнняў і заявіў: "Ты ж разумееш, так будзе бясконца".