Сяргей Ціханоўскі: Я буду сядзець столькі, колькі мне дазволіць беларускі народ

Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» апублікаваў адказы Сяргея Ціханоўскага на пытанні, якія задалі яму падпісчыкі.

c74c8bb3_a9ff_48f9_b8e2_e599eda787a7_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


«Я ніколі не цікавіўся палітыкай. У Беларусі яе ніколі не было. Я заўсёды любіў мець зносіны з людзьмі. Нават за мяжой. Мне цікава, што для іх важна, што імі рухае, у чым сэнс іх жыцця. Я ўвесь час думаю, як зрабіць жыццё людзей лепшым, і ў мяне для гэтага ёсць шмат ідэй», — перадае блогер з турмы.
Ён перакананы, што цяпер варта засяродзіцца на тым, што яшчэ трэба зрабіць для перамогі. Сяргей Ціханоўскі зазначае, што каманда яго жонкі Святланы Ціханоўскай зрабіла шмат, але расслабляцца да перамогі яшчэ нельга.
«Лёс сам абраў мяне і Святлану. Зрабіць інакш я проста не мог. Я думаў, што мы альбо пераможам, альбо прайграем. Але пра тое, што мы можам затрымацца на сярэдзіне, я не меркаваў. Святлана проста вымушаная змагацца. Я гэтага не думаў нават у траўні».
Пакуль Сяргей Ціханоўскі не будуе планаў на будучыню, бо становішча яго застаецца няпэўным.
«Я не ведаю, калі апынуся на свабодзе. Я заўсёды казаў, што буду сядзець столькі, колькі мне дазволіць беларускі народ. У мяне шмат ідэй, і я хацеў бы іх увасобіць у жыццё. Але ці будзе ў мяне здароўе, час — невядома. Спачатку мне пісалі, што засталося зусім крыху. Затым — пару месяцаў. Нядаўна чытаў прагноз, што рэжыму застаўся год. Варыянтаў няма: будзем чакаць, пакуль вы зразумееце, што завязванне стужачак і пагрозы ў сацсетках не дапамагаюць. А потым ужо можна будзе падумаць пра палітыку».