Справа Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва перададзеная ў суд

Генеральная пракуратура перадала справу Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва ў суд
 Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрась Зянковіч.

 Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрась Зянковіч.

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва ў змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь); Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Генпракуратуры

Адначасова Юрасю Зянковічу інкрымінаваныя:

  • стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
  • публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненыя з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
  • распальванне сацыяльнай варожасці, здзейсненае групай асоб (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Генеральная пракуратура заявіла: «вывучэнне матэрыялаў справы паказала, што папярэдняе расследаванне па ім праведзенае ўсебакова, поўна і аб'ектыўна, а прад'яўленае абвінавачванне абгрунтавана сабранымі доказамі».


Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Таксама адзначаецца, што пры накіраванні крымінальнай справы ў суд намеснік генеральнага пракурора пакінуў без змены раней абраную ў дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: