Старшыня АБСЕ выступіла ў падтрымку Калеснікавай і Знака
Старшыня АБСЕ і міністарка замежных Швецыі Ан Ліндэ выказалася ў падтрымку Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, паведамляе reform.by.

Ан Ліндэ
«Не да святаў, калі справа тычыцца абароны правоў чалавека. Жудасныя навіны з Вярхоўнага суда Беларусі па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Усе 953 палітычных зняволеных павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Працягваю заклікаць Мінск паважаць міжнародныя правы чалавека», — гаворыцца ў яе ўчарашнім паведамленні ў Twitter.
Нагадаем, учора Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыйныя скаргі на прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку (11 і 10 гадоў пазбаўлення волі). Прысуд уступіў у законную сілу. Пасяджэнне суда прайшло ў закрытым рэжыме, падтрымаць блізкіх Максіма і Марыі прыйшлі еўрапейскія дыпламаты.