Сумесная заява Кэтрын Эштан і Штэфана Фюле пра суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім
Кэтрын Эштан, высокі прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і віцэ-прэзідэнт камісіі, і Штэфан Фюле, камісар ЕС па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства,
выступілі сёння з наступнай заявай:
"Мы сур'ёзна занепакоеныя затрыманнем і судовым пераследам міжнародна вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Мы лічым абвінавачанні, па якіх зараз судзяць Алеся Бяляцкага, палітычна матываванай падставай перашкодзіць яго важнай працы па падтрымцы ахвяраў рэпрэсій. Па сутнасці, судовы працэс, што зараз ідзе,
— гэта надзвычай прыметная і сімвалічная праява падаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць абвінавачанні, высунутыя супраць яго і яго намесніка Валянціна Стэфановіча".