Святлана Ціханоўская атрымае прэмію Міжнароднага Рэспубліканскага інстытута Freedom Award
Міжнародны Рэспубліканскі інстытут (IRI, ЗША) правядзе штогадовую цырымонію ўручэння прэміі Джона Маккейна Freedom Award ў якасці віртуальнага мерапрыемства.
Як гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні IRI, «Прэмія Свабоды» будзе ўручаная дзяржсакратару ЗША Майклу Пампеа, народу Ганконга і тром беларускім апазіцыйным лідарам, якія прадстаўляюць народ Беларусі.
Дэмакратычны актывіст Натан Лоў раскажа аб барацьбе за палітычную свабоду ў Ганконга, а кандыдатка ў прэзідэнты ад беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская прыме прэсію ад свайго імя, ад імя калегаў-лідарак апазіцыі Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала, і ад імя беларускага дэмакратычнага руху.
У дадатак да выступлення дзяржсакратара Пампеа ў праграме прымуць удзел старшыня праўлення IRI сенатар Дэн Саліван, члены праўлення IRI сенатар Міт Ромні і сенатар Ліндсі Грэм, сенатар Рык Скот.
Цырымонія ўручэння прэміі праз сітуацыю за каронавірусам пройдзе на пляцоўцы Zoom.
Паводле прэс-рэлізу IRI