Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у дабрачыннай акцыі ў Літве
Патрануе акцыю прэзідэнт Літвы, ён таксама прыме ўдзел.

Сёння, 13 студзеня з 20.30 да 21.30 і з 22.00 да 24.00 (па мінскім часе) на галоўным літоўскім канале транслюецца перадача, у якой прыме ўдзел Святлана Ціханоўская і іншыя беларускія актывісты і змагары за свабоду. Патрануе акцыю прэзідэнт Літвы, ён таксама прыме ўдзел.
Гэта дабрачынная акцыя, увесь час будзе ісці збор сродкаў у фонды дапамогі - Украіне і Беларусі.
Трансляцыі будуць і ва Украіну, і па Ю-туб каналах - на Беларусь:
Грамадская арганізацыя Blue / Yellow ў супрацоўніцтве з LRT TV і прадзюсерскай кампаніяй TymDrym ў пяты раз 13 студзеня арганізуе дабрачынную кампанію «Разам да перамогі». Асноўная ідэя мерапрыемства застанецца ранейшай — адзначыць трагічныя падзеі для Літвы 13 студзеня, а таксама адзначыць працяг барацьбы за свабоду, працягнуць брацкую руку дапамогі Украіне, якая ўжо сем гадоў знаходзіцца ў стане вайны.
На гэты раз таксама будзе ўлічаная сітуацыя ў Беларусі, якая змагаецца за сваю свабоду і дэмакратыю. У час мерапрыемства гледачы будуць запрошаны зрабіць ахвяраванні арганізацыі, якая аказвае дапамогу ўкраінскім салдатам, валанцёрам, іх сваякам, гарадскім суполкам, якія пацярпелі ад вайны, і змагарам за свабоду ў Беларусі.