Святлана Ціханоўская: Еўракамісія не плануе пазбаўляць беларусаў магчымасці атрымліваць візы
Паводле слоў палітыка, яе каманда звязвалася з Еўракамісіяй наконт гэтага пытання.

Святлана Ціханоўская сцвярджае, што Еўракамісія не плануе пазбаўляць беларусаў магчымасці атрымліваць візы.
«Мая каманда сёння звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя аб ініцыятыве прыпыніць выдачу віз беларусам не пацвердзілася», — кажа палітык.
Нагадаем, сёння ўпаўнаважаная па ўнутраных справах еўракамісар Ілва Ёхансан заявіла, што Еўрапейскі Саюз можа разглядзець магчымасць прыпынення візаў для грамадзян Беларусі, бо з нашай краіны павялічылася нелегальная міграцыя.