Святлана Ціханоўская: прашу падняць пытанне пра пагрозы ў адрас КР у ААН
Святлана Ціханоўская заявіла, што збіраецца падняць пытанне пра пагрозы на адрас Каардынацыйнай рады ў ААН
Словы Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла яе прэс-служба.
«Сёння, 20
жніўня я размаўляла з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу), —
адзначыла яна. — Улічваючы пагрозы, якія паступаюць на адрас сябраў
Каардынацыйнай рады, я звярнулася да яго з просьбай падняць гэтае пытанне перад
Радай Бяспекі ААН. Міжнародная супольнасць абавязаная паважаць правы
беларускага народа і абараняць тых, хто мае патрэбу ў абароне, ад магчымых
пагрозаў і незаконнага пераследу».