Святлана Ціханоўская правядзе агульнанацыянальную дыктоўку ў Дзень роднай мовы
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале палітыка
![photo_2021_02_18_14_03_46.jpg photo_2021_02_18_14_03_46.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_18_14_03_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У нядзелю, 21 лютага беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская зачытае нацыянальную дыктоўку.
Стрым з’явіцца а 18 гадзіне на Youtube-канале Святланы Ціханоўскай.
Кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі, зрабіць фота свайго аркуша з дыктоўкай і адзначыць Святлану Ціханоўскую.
Давайце пакажам адно аднаму, як беларусы шануюць матчыну мову!