Святлана Ціханоўская выступіла перад 700 дыпламатамі, чыноўнікамі і журналістамі з усяго свету

Яна назвала спіс захадаў, якімі ЕС можа дапамагчы беларусам.

photo_2021_01_27_19_26_25.jpg

Еўрапейская рада па міжнародных стасунках (ECFR) зладзіла онлайн-дыскусію «ЕС і Беларусь у 2021-м». На сустрэчы выступілі міністры замежных справаў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, прадстаўнікі Еўракамісіі, а глядзелі яго каля 700 прадстаўнікоў ЕС і іншых краін.
Святлана Ціханоўская таксама была спікерам. Яна заклікала Захад «быць смялей» і назвала спіс захадаў, якімі ЕЗ можа дапамагчы беларусам:
• узмацніць санкцыі і ціск на вінаватых у парушэнні правоў чалавека;• расследаваць ужо здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці;• прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;• перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасці;• аказваць дапамогу рэпрэсаваным;• узначаліць працэс медыяцыі інклюзіўнага дыялогу па мірным транзіце ўлады ў Беларусі;• дапамагчы ў выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.