Святлана Ціханоўская з афіцыйным візітам наведае Францыю
З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Вярба Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж. Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў.
У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнага савета Ларанам Фабіўсам, мэрам Парыжа і кандыдатам у прэзідэнты Францыі Ан Ідальга, старшынёй Сената Жэрарам Ларшэ, старшынёй Камітэта па замежных справах Нацыянальнага сходу Франсуа Байру, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі арганізацыю канферэнцыі высокага ўзроўню па вырашэнні крызісу ў Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сіл Беларусі ў саміце «Усходняга партнёрства», дапамогу грамадзянскай супольнасці і міжнароднае расследаванне супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.
Францыя з 1 студзеня старшынюе ў Еўрасаюзе і з’яўляецца пастаянным членам Савета Бяспекі ААН.