«Такія планы ёсць». Пяскоў пацвердзіў візіт Пуціна ў Мінск
Уладзімір Пуцін збіраецца наведаць з візітам Беларусь. Гэтую інфармацыю ТАСС пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Такія планы ёсць», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.
Раней сёння Лукашэнка сказаў, што Пуцін прыедзе ў Мінск у рамках саміту СНД «дзесьці 15 кастрычніка».
Сам Пуцін 9 верасня на прэс-канферэнцыі заявіў, што прыедзе ў Мінск на пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, дзе павінны зацвердзіць узгодненыя інтэграцыйныя праграмы.
«Мы дамовіліся з Аляксандрам Рыгоравічам, цяпер паглядзім нашы графікі і вызначым больш-менш дакладную дату», — сказаў тады Пуцін.
Гэта мерапрыемства папярэдне запланавана на 4 лістапада.