«Тата, што б ні здарылася, я моцная, я ўсё перанясу». Бацька Марыі Калеснікавай цытуе лісты дачкі з турмы

Спойлер: Марыя трымаецца бадзёра і заўсёды на пазітыве.

Фота АР

Фота АР

Аляксандр Калеснікаў — бацька палітзняволенай Марыі Калеснікаваў — распавёў у эфіры тэлеканала «Дождж» пра тое, што дачка падарыла яму на дзень нараджэння і аб чым піша ў лістах з турэмнай камеры.
— Аляксандр Паўлавіч, у вас нядаўна быў дзень нараджэння, і Марыя, наколькі я ведаю, змагла перадаць вам паштоўку…
— Не толькі паштоўку, але і падарунак. Гэта вельмі кранальна. У такой сітуацыі атрымаць падарунак ад дачкі — дарагога варта.— Можаце расказаць падрабязней, што яна вам перадала і напісала?— Я ўсе лісты нашу заўсёды з сабой. І паштоўку ў тым ліку. Яна ўжо дзесьці мільгала ў інтэрнэце. Было з аднаго боку нечакана. Яна разумела, што не ўсе лісты хутка даходзяць. Адправіла загадзя, я атрымаў напярэдадні свайго дня нараджэння. І вы можаце зразумець мае пачуцці.У паштоўцы, скажам так, добра падабраныя словы пра татаў. «Ты самы-самы ...» З вашага дазволу я магу зачытаць.«Любімы татачка, з днём Нараджэння. Трымайся і беражы сябе з усіх сіл. Вельмі цябе люблю. Усё будзе добра. Абдымаю і цалую. Твая Маша». І традыцыйнае сэрцайка.Ну што тут сказаць. Вельмі кранальна. Я нашу ўсе лісты з сабой, яны мяне саграваюць.— Як часта ўдаецца атрымліваць лісты? Ёсць жа затрымкі…— Так, у гэтым ёсць праблема. І не толькі з лістамі мне. Многія сябры і родныя кажуць, што альбо яна не атрымлівае ад іх лісты, альбо яны прыходзяць з вялікім спазненнем.Мне прыходзяць з інтэрвалам 10-12 дзён пасля адпраўкі. Мы выдатна разумеем, што ва ўмовах цэнзуры напісаць і перадаць нейкія свае пачуцці чалавек не можа.Мне таксама вельмі цяжка даецца напісанне лістоў. Таму што я такі чалавек, што не магу выказаць усе пачуцці ў радках, ведаючы, што хтосьці чужы гэта будзе чытаць. Таму Машаньцы я напісаў, каб яна не чакала ад мяне штодзённых лістоў, бо мне цяжка пісаць.А яе лісты заўсёды пазітыўныя. Яна, як правіла, апісвае сваё душэўны стан. Калі дазволіце, магу нейкія фразы прывесці з яе лістоў.Вось 24-га лістапада, напярэдадні майго дня нараджэння. «Татачка, прывітанне. Як ты? Я табе загадзя адсылаю паштоўку, спадзяюся, што прыйдзе своечасова. Правядзі гэты дзень з дарагімі людзьмі. А я з табой усім сэрцам побач. Са мной усё добра, аптымістычны настрой і баявы. Напішы, як там наша сям'я, бабуля, Дзядуля, усе цёткі-дзядзькі. Усіх моцна абдымаю. За мяне не хвалюйцеся, я з усім спраўлюся. Беражы сябе, гэта цяпер самае важнае. Усім маім сябрам падзяку і прывітанне. Усё будзе добра. Абдымаю цябе моцна». І традыцыйна сэрцайка.— Калі вы яго бачылі апошні раз? Ведаю, вы прасілі пра гэта следства…— Дзесьці перад тым як яе арыштавалі. Проста гэта нават... Не скажу, што доўгая была сустрэча. Проста Маша тады мне сказала: «Тата, што б ні здарылася, ты ведаеш, што я моцная, я ўсё перанясу. Усе нягоды». І ў кожным лісце яна мне пра гэта нагадвае.Наконт спатканняў... Я пасля кожнай адмовы, а іх ужо было пяць, стараюся зноў пісаць заяву на спатканне. Але, на жаль, пакуль не ўдаецца выніку дамагчыся. Тым больш, як мне тлумачаць, рэдка такое бывае — спатканне да суда. Але я ўсё роўна спрабую. Прынамсі, для заспакаення сябе.