Толькі патрабаваньні масавых народных сходаў могуць прымусіць ўлады да перамоваў з грамадствам
Заява Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу
1 верасьня 2011
8 кастрычніка 2011 году грамадзяне Беларусі зьбяруцца ў шматлікіх гарадах на Народныя сходы, дзе абмяркуюць і выставяць свае прапановы і патрабаваньні да ўлады. Народныя сходы пройдуць у
адпаведнасьці з Канстытуцыяй і Законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.
У Народных сходах павінны мець права бесьперашкодна ўзяць ўдзел усе грамадзяне, у тым ліку ўсе без вынятку цяперашнія палітычныя вязьні.

Народныя сходы тэрмінова патрэбныя таму, што ўлады давялі Беларусь да сацыяльна-эканамічнага крызысу і паставілі на карту незалежнасьць нашай дзяржавы. Лёс краіны павінны вырашаць адказныя
грамадзяне, а не чыноўнікі, якія страцілі давер народу.
Толькі патрабаваньні масавых Народных сходаў могуць прымусіць ўлады да перамоваў з грамадствам.
Народныя сходы выберуць сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў і даручаць ім перадаць патрабаваньні ў органы ўлады. Паўнамоцныя прадстаўнікі Народных сходаў будуць легітымнымі перамоўнікамі з уладай ад імя
грамадзянаў Беларусі – удзельнікаў сходаў.
“Закон аб зваротах грамадзянаў патрабуе ад уладаў цягам месяца даваць афіцыйны адказ на зварот. Таму 8 лістапада ўсе кансультацыі павінны быць скончаныя, і ўлады будуць абавязаныя
даць адказ на Народныя патрабаваньні.
8 лістапада грамадзяне зноў зьбяруцца на Народныя сходы і прымуць рашэньне: ці пагадзіцца з прапановамі ўлады, ці дамагацца яе зьмены.
Улада абавязаная весьці дыялёг найперш з народам. Адказная ўлада павінна ўсяляк спрыяць ініцыятыве масавых Народных сходаў. Без крэдыту даверу ад народу ніякія замежныя крэдыты не дапамогуць.
Свабода правядзеньня Народных сходаў і вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў будуць галоўным сьведчаньнем гатоўнасьці ўлады да дыялёгу з грамадзтвам.
Віктар Івашкевіч
сустаршыня Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу
Генадзь Фядыніч
сустаршыня Нацыянальнага Арганізацыйнага камітэту Народнага сходу