У Бабруйску адбыўся ператрус. Канфіскавалі «Новы час»
На
сустрэчу дэмакратычных сілаў Бабруйску прыйшлі тры міліцыянты. Дакументы і
пастановы не прад’яўляюць, кажуць, што маюць на ўсё гэта права.
Пра гэта паведаміла
каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская
дэмакратыя” ў Магілёўскай вобласці ў Бабруйску Таісія Кабанчук.
«Самым
нахабным чынам праводзяць ператрус, лазяць пад сталамі, канапамі, на
паліцах. Усё, што ім не падабаецца — буклеты БХД, «Маладых дэмакратаў»,
газеты «Новы Час» — складваюць асобна. Прывялі панятых. Дакументы і
пастановы не прад’яўляюць, кажуць, што маюць на ўсё гэта права. У мяне
падпалкоўнік Рудзько з рук вырываў торбу. Нікому нічога не тлумачаць. Мы
патэлефанавалі ў 102, а там сказалі, што гэта кіраўніцтва і яно ўсё
робіць правільна», — адзначыла яна.
Больш за гадзіну міліцыянты перабаралі паперкі, фатаграфавалі плакаты. У выніку склалі пратакол, забралі буклеты БХД, 155 асобнікаў газеты «Новы час».
Між
тым у Гародні быў складзены пратакол на чарговага актывіста БХД за
ўдзел у Маршы 19 лютага. На гэты раз ахвярай міліцэйскага свавольства
стаў Антон Войцехаў.
Паводле bchd.info
Фота Denis Hudovets