У Берліне заявілі, што Меркель сустрэнецца з Ціханоўскай 6 кастрычніка
У Берліне заявілі, што канцлер Германіі Ангела Меркель сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай 6 кастрычніка, паведамляе «Еўрарадыё».

Сустрэча пачнецца а 16-й гадзіне паводле беларускага часу. Пра гэта паведаміла намеснік афіцыйнага прадстаўніка кабміна Германіі Ульрыке Дэмер. Паводле яе слоў, "у цэнтры ўвагі будзе сітуацыя ў Беларусі, якая складваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў".
У Дэмер спыталі пра статус Ціханоўскай, у якім яна прыедзе ў Германію. "Яна — кандыдат у прэзідэнты", — заявіла намеснік афіцыйнага прадстаўніка кабміна.
Як паведамляе ТАСС, на 7 кастрычніка ў Святланы Ціханоўскай запланаваны перамовы з кіраўніком МЗС Германіі Хайка Маасам.