Пакласці канец гвалту і рэпрэсіям — Высновы Еўрасавета ў дачыненні да Беларусі
1 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі савет прыняў дакумент, які змяшчае ў тым ліку высновы ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі.
![1200px_council_of_the_eu_and_european_council.svg__0.png 1200px_council_of_the_eu_and_european_council.svg__0.png](/img/v1/images/1200px_council_of_the_eu_and_european_council.svg__0.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
- Еўрапейскі савет асуджае непрымальны гвалт з боку беларускіх уладаў супраць мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне, адвольныя арышты і затрыманні пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх ён не прызнае.
- Еўрапейскі савет цалкам падтрымлівае дэмакратычнае права беларускага народа абраць свайго прэзідэнта шляхам новых свабодных і справядлівых выбараў без вонкавага ўмяшальніцтва.
- Еўрапейскі савет заклікае ўлады Беларусі пакласці канец гвалту і рэпрэсіям, вызваліць усіх затрыманых і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць усёабдымны нацыянальны дыялог.
- Еўрапейскі савет згодны з неабходнасцю ўвядзення абмежавальных мер і заклікае Савет [па замежных справах] неадкладна прыняць адпаведнае рашэнне.
- Еўрапейскі савет таксама заклікае Еўрапейскую камісію падрыхтаваць комплексны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
- Што тычыцца Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, Еўрапейскі савет зноў падкрэслівае важнасць забеспячэння ядзернай і экалагічнай бяспекі.
Паводле прэс-службы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі