У Брусэлі адбудзецца сустрэча Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь
Чацвёртая паўгадавая сустрэча Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь пройдзе ў Бруселі 19-20 снежня.
Дэлегацыя Еўрапейскага саюза на чале з Томасам Майр-Хартынгам, кіраўнічым дырэктарам па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, будзе ўключаць у сябе прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Генеральных дырэктаратаў еўрапейскай камісіі па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства, гандлю, энергетыкі, фінансаў, мытні, унутраных спраў, адукацыі і культуры.
Удзельнікі сустрэчы засяродзяцца на двухбаковых прыярытэтах партнёрства, пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, супрацоўніцтве ў рамках Усходняга партнёрства, галіновых пытаннях у сферах эканомікі і фінансаў, гандлю, транспарту, мытні, аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі, мабільнасці і супрацоўніцтва ў мэтах развіцця ды іншых. Эксперты і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з Беларусі таксама прымуць удзел у сустрэчы.
Першая сустрэча Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь адбылася ў Брусэлі 6-7 красавіка 2016 года. Група збіраецца два разы на год, каб падвесці вынікі ў поўным спектры адносін ЕС і Беларусі і дамовіцца пра далейшыя крокі.