У ЕС асудзілі ператрусы ў фігурантаў «справы Каардынацыйнай Рады»
Еўрасаюз асуджае напады на прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і іх сем'і. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

У Заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза Жазэпа Барэля з нагоды апошніх нападаў рэжыму на дэмакратычныя сілы Беларусі гаворыцца:
«У аўторак улады ў Мінску разгарнулі новую хвалю пераследу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Атакі накіраваныя на запалохванне і ліквідацыю патэнцыйных палітычных апанентаў, асабліва напярэдадні парламенцкіх выбараў у лютым наступнага года.
Службы Лукашэнкі правялі ператрусы ў кватэрах ключавых дзеячаў беларускіх дэмакратычных сілаў і іх сем'яў, аб'явілі аб арышце нерухомасці і іншай маёмасці.
Еўрасаюз асуджае напады на прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і іх сем'і, — гэта з'яўляецца яшчэ адным жахлівым прыкладам рэпрэсій і злоўжывання ўладай, якія працягваюцца Лукашэнкам і яго рэжымам.
ЕС працягне падтрымліваць усіх тых, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь, і гатовы прыняць далейшыя меры ў адказ на сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца.
Мы заклікаем рэжым устрымацца ад любых далейшых рэпрэсіяў і гвалту супраць беларускага народа і неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў.
Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць права быць прадстаўленымі тымі, каго яны свабодна выбіраюць праз празрыстыя, свабодныя і справядлівыя выбары».