У Курапатах адбудзецца бардаўскі канцэрт

Арганізатары абароны Курапатаў збіраюцца правесці мерапрыемства ў нядзелю.

Як паведамляе сайт БХД, у нядзелю, 10 чэрвеня ў рамках кампаніі ў абарону Курапатаў ля рэстарацыі "Паедзем паядзім" адбудзецца бардаўскі канцэрт. Пачатак - 16.00. Арганізатары заклікаюць далучацца да канцэрту ўсіх неабыякавых да лёсу некропаля.

Нагадаем, рэстарацыя "Паедзем паядзім" нядаўна адкрылася ў 50 метрах ад ахоўнай зоны Курапатаў. Актывісты пікетуюць яе штодзень, вывешваюць на плоце плакаты і расцяжкі, блакуюць машыны з прадуктамі. Сёмага чэрвеня адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з супрацоўнікамі рэстарана, а ўчора быў затрыманы актывіст, які напісаў на плоце "Кабак НКВД зачынены".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Anatol Starkou

  • 2018-06-09 14:01:07
БХД: "...у нядзелю, … ў рамках кампаніі… ля рэстарацыі… адбудзецца бардаўскі канцэрт."

Ў нядзелю сьвята ў дзяўчат, ў нядзелю будуць танцы.
Дарэчы, а ці не пара ўжо танчыць ля рэстарацыі? Не, людцы, не ля Курапатаў! А ля рэстарацыі.
Больш цікавага на «Новым Часе»: