У Палаце прадстаўнікоў высвятляюць, якімі сацсеткамі карыстаюцца дэпутаты
У Палаце прадстаўнікоў сярод дэпутатаў сталі праводзіць анкетаванне, каб высветліць, у якіх сацыяльных сетках яны прысутнічаюць і якім чынам інфармуюць беларусаў пра сваю працу.

Ганна Канапацкая
Анкету змясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дэпутат і член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.

«Без лішняй сціпласці заўважу, што я — адзіны дэпутат не толькі бягучага склікання, хто актыўна выкарыстоўвае сучасныя інструменты камунікацыі з людзьмі. Правядзенне анкетавання — следства маёй працы, пазнавальнасці і папулярнасці сярод выбаршчыкаў», — пракаментавала фотаздымак палітык.