У Пуціна заканчваюцца грошы на прапаганду: закрыўся тэлеканал «Лайф»
Прапагандысцкі тэлеканал «Лайф» закрываецца.
18 жніўня —апошні дзень вяшчання прапагандысцкага тэлеканала Life. Ужо заўтра яно будзе спыненае. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў холдынгу News Media, якому належыць канал, паведамляе ТАСС.
«Застаецца толькі сайт і нашы праекты, вядома. Цалкам спыняецца [тэлевяшчанне]. Будзе зварот да тэлегледачоў, сачыце за навінамі «Лайф» на сайце і ў сацыяльных сетках», — распавёў суразмоўца агенцтва
Паводле ягоных слоў, будуць скарочаныя 90 чалавек, а яшчэ 90 застануцца працаваць над стрымінгавым вяшчаннем.
Тэлеканал Life пачаў вяшчанне ў верасні 2013 года. Тады ён называўся LifeNews. Арам Габралянаў ацэньваў інвестыцыі ў праект на 20-30 мільёнаў даляраў і планаваў, што тэлеканал будзе падобны да брытанскага Sky News, піша «Медуза».
Паводле «Хартыі'97»