У вучэннях «Захад-2021» возьмуць удзел каля 2 тысячаў вайскоўцаў з АДКБ і ШАС
Каля 2 тысяч вайскоўцаў з «Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы» і «Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва» возьмуць удзел у расійска-беларускіх сумесных стратэгічных вучэннях «Захад-2021», паведамляе «Свабода».
«У вучэннях таксама ўдзельнічаюць каля 2 тысяч вайскоўцаў ад дзяржаў — чальцоў "Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы", "Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва" і іншых дружалюбных краін», — заявілі ў Мінабароны РФ.
Вучэнні «Захад-2021» пройдуць з 10 па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і на пяці палігонах у Беларусі.
У іх возьмуць удзел каля 200 тысяч чалавек. З іх амаль 13 тысяч вайскоўцаў будуць удзельнічаць у вучэннях на тэрыторыі Беларусі.
5 жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў вучэннях «Захад-2021» на беларускай тэрыторыі будуць удзельнічаць 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў і 50 — казахстанскіх.
Расійскае Міністэрства абароны не ўдакладніла, прадстаўнікі якіх дзяржаў АДКБ і ШАС возьмуць удзел у беларуска-расійскіх вучэннях, у якой колькасці ад якой дзяржавы, а таксама на тэрыторыі якой краіны яны будуць удзельнічаць у гэтых вучэннях.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, у ШАС — Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.