Генсакратар NАТO звярнуўся да Расіі напярэдадні вучэнняў «Захад-2021»

Енс Столтэнберг, генсакратар NАТO, звярнуўся да Расіі напярэдадні буйных вучэнняў, паведамляе korrespondent.net

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__16__logo.jpg

Енс Столтэнберг адзначыў, што Расія павінна паводзіць сябе прадказальным і празрыстым чынам падчас вучэнняў. Генеральны сакратар NАТO заклікаў РФ выканаць свае абавязацельствы ў адпаведнасці з «Венскім дакументам» — міжнародным пагадненнем, якое рэгулюе ваенныя вучэнні ў Еўропе.

«Мы бачылі раней, што колькасць войск, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, значна перавышае абвешчаную», — сказаў Столтэнберг.

У NATO прыводзяць прыклад, што да вучэнняў «Захад» у 2017 годзе РФ прыцягнула да 70 тысяч вайскоўцаў, але абвясцілі толькі пра ўдзел 12 700 чалавек.

«Рэальнасць такая, што з моманту заканчэння халоднай вайны Расія ніколі не адкрывала вучэнні для абавязковых праверак. Таму мы будзем пільныя», — паабяцаў генсакратар NАТO