У Мінгарвыканкам падалі заяўку на Дзень Волі

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч 9 сакавіка падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка акцыі ў Дзень Волі.



dzen_voli_2013.jpg

Заўяку таксама падпісалі Мікіта Семяненка з Руху «За Свабоду» і Мікалай Казлоў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Паводле заяўкі, 25 сакавіка а 17:00 запланаваны збор удзельнікаў акцыі ля кінатэатра «Кастрычнік», а 18:00 — пачатак шэсця ў бок плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг.

«Спадзяюся, што сёлета будзе шмат моладзі. Моладзь павінна памятаць нашых герояў, якія змагаліся за незалежнасць нашай краіны, якую мы бязглузда страчваем», ˜— адзначыла Марына Хоміч. Паводле прэсавай службы БХД