У Мінску праходзіць Нацыянальная Рада БХД

У Менску 29 лістапада праходзіць пашыранае паседжанне Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».



143071.jpg

У паседжанні ўдзельнічаюць сустаршыні аргкамітэту Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, каардынатары аргкамітэту БХД з рэгіёнаў і іншыя сябры Нацыянальнай Рады.

Парадак дня Нацыянальнай Рады БХД:

1. Справаздача кіраўніцтва БХД і абласных кіраўнікоў БХД

2. Падвядзенне вынікаў кампаніі "Народны кантроль” у 2014 годзе

3. Абмеркаванне планаў дзейнасці кампаніі "Народны кантроль” на 2015 год

4. Абмеркаванне стратэгіі і планаў дзейнасці БХД на палітычную кампанію 2015 года

5. Прыняццё рэзалюцый

6. Рознае

Па сканчэнні паседжання адбудзецца сход пенсіянерскай арганізацыі БХД.

1417251946_wp_20141129_11_40_45_pro.jpg


1417251946_wp_20141129_11_40_59_pro.jpg


1417251976_wp_20141129_11_41_29_pro.jpg


bchd.info