БХД: заява МЗС пра сцягі — хлуслівая

Заява Міністэрства замежных спраў пра тое, што сцягі на канцэрце "Океана Ельзи" забіралі з прычыны аншлагу, каб яны не заміналі гледачам, — смешныя і хлуслівыя. 



thumbnail_1416998517.jpg

МЗС мусіць папрасіць прабачэння ва ўсіх удзельнікаў канцэрту і ўкраінскага народу.

На канцэрце забіралі не толькі сцягі, але і ўкраінскія стужачкі, якія ніякім чынам нікому замінаць бы не маглі.

Больш за тое, у Беларусі дыскрымінуюцца менавіта ўкраінскія сцягі, у той час як сцягоў іншых краін гэта не тычыцца. Расійская дзяржаўная і імперская сімволіка вельмі вольна пачувае сябе ў Беларусі, у тым ліку і на канцэртах. Не было ніводнага выпадку, каб забіралі расійскія сцягі. Прэсавая служба БХД