Украіна адклікае ўсіх сваіх прадстаўнікоў з органаў СНД
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).
Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Вініцу. "Сёння я падпісаў адпаведны ўказ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД. Нам там больш няма чаго рабіць. Мы рухаемся разам у Еўропу", — заявіў Парашэнка, паведамляе rbc.ua.
Нагадаем, 2 траўня на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Парашэнка заявіў, што Украіна не будзе больш прымаць удзел у каардынацыйных органах СНД. "Я хачу нагадаць, што Украіна ніколі не была сябрам СНД, таму нельга выйсці з таго, куды Украіна ніколі не ўваходзіла, але мы спыняем удзел у каардынацыйных органах СНД. МЗС праінфармаваў урад аб мэтазгоднасці знаходжання ў складзе тых ці іншых дагавораў, мы будзем старанна прапрацоўваць гэтыя пазіцыі. Але Украіна не будзе больш прымаць удзел у каардынацыйных органах СНД", — адзначыў Парашэнка