Украіна просіць свет падтрымаць яе ў канфлікце на Данбасе

Парашэнка папрасіў Еўрасаюз спрыяць стварэнню эфектыўнай сістэмы кантролю над мяжой з Расіяй і вызваленню лётчыцы Надзеі Саўчанкі з расійскай турмы.



83fa7764_df7a_4a2c_80e8_f137df52e212_w640_r1_s.jpg

Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка сказаў пра гэта, сустракаючыся з кіраўніцай знешняй палітыкі Еўрасаюзу Кэтрын Эштан, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Парашэнка падкрэсліў, што ўсталяванне міру і выкананне ўсіх пунктаў мірнага плану — ягоная ключавая мэта.

Парашэнка праінфармаваў высокага прадстаўніка ЕС пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, пра баявыя дзеянні, якія вядуць наёмнікі супраць украінскай арміі і цывільнага насельніцтва, а таксама пра факт затрымання 10 расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны.

«Украіна плаціць занадта дарагую цану за сваю незалежнасць і права самастойна выбіраць цывілізацыйны шлях развіцця», — заявіў Парашэнка.

Ён адзначыў неабходнасць вызвалення ўсіх закладнікаў, у прыватнасці, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую трымаюць у расійскай турме.

«Мы апелюем да ўсяго свету з просьбай падтрымаць Украіну і спрыяць таму, каб Украіна стварыла эфектыўную сістэму кантролю над мяжой з РФ, каб выключыць магчымасць пранікнення праз мяжу зброі, вайсковай тэхнікі і наёмнікаў», — заклікаў ён.

«Тады канфлікт будзе вырашаны на працягу вельмі кароткага часу», — заявіў прэзідэнт Украіны.

www.svaboda.org