Улады Баранавічаў забаранілі акцыі на 26 красавіка і 1 мая
Баранавіцкія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікетаў і шэсця на 26 красавіка і 1 мая, заяўкі на якія падаў мясцовы актывіст Руху «За Свабоду» Аляксандр Слабадзін .
![151ad69.jpg 151ad69.jpg](/img/v1/images/151ad69.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
10 красавіка сябры Руху «За Свабоду» падалі чатыры заяўкі на акцыі 26 красавіка і 1 траўня рознага фармату ў Баранавічах.
Месцам для масавых мерапрыемстваў у Баранавічах вызначаны Стары парк па вул. Камсамольскай, сказана ў адказе Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні А. Гарбуза, які атрымаў заяўнік акцый, сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Слабадзін.
«Улічваючы вышэйсказанае і тое, што вамі як арганізатарам не выкананыя ўсе патраванні арт. 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», Баранавіцкі гарадскі камітэт не дае вам дазвол на правядзенне запланаванага мерапрыемства», — адзначылі прадстаўнікі ўлады.
Такім чынам былі забароненыя абодва пікеты на 26 красавіка і 1 мая.
![_17951527_406496243067170_1625825571113030298_n.jpg _17951527_406496243067170_1625825571113030298_n.jpg](/img/v1/images/_17951527_406496243067170_1625825571113030298_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Што тычыцца шэсцяў, то падставай для забароны шэсця на 26 красавіка стала тое, што яно павінна было праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад касцёла Узвышэння Святога крыжа, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. У адказе на заяўку 1 маяя баранавіцкія чыноўнікі вырашылі не тлумачыць прычыны адмовы, паведаміўшы толькі, што заяўнікам парушаныя патрабаванні заканадаўства.
«З аднаго боку, гэта чаканы адказ. Асабліва не здзіўлены адмовай па 26 красавіка, а на 1 мая я думаў, што, можа, дазволяць, што ўлады ўсё ж уступяць у дыялог», — сказаў сайт Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.
Але, дадаў ён, чыноўнікі не рашыліся ці не захацелі.