Улады правалілі 9 з 11 прагнозных параметраў на 2012 год

Па выніках 2012 года ў Беларусі не выкананыя 9 з 11 прагнозных параметраў грашова-крэдытных паказчыкаў і паказчыкаў банкаўскага сектару. Паводле дадзеных "Бюлетэня банкаўскай статыстыкі" Нацыянальнага банка, патрабаванні банкаў да эканомікі выраслі за год на 37% пры плане ў 17–23%, прырост актываў банкаў склаў 23,8% пры прагнозе 14–18% за год.



ax2qsk_w465h262.jpg

Рублёвая грашовая база вырасла на 77,2%, тады як прагноз складаў 25–28%, рублёвая грашовая маса — на 57,2% (прагноз на 21–25%), шырокая грашовая маса — на 44,6% (прагноз — 22–24%).


Прыток сродкаў нерэзідэнтаў у беларускіх банках дасягнуў агулам 0,09 млрд долараў пры плане 0,25–1 млрд долараў. Стаўка рэфінансавання па выніках года склала 30% супраць прагназаваных 20–23%.


Між тым, інфляцыя знізілася да 21,8% (прагноз 19–22%). Аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 студзеня склаў 8,1 млрд долараў пры прагнозе 7,9–8,3 млрд долараў. Уклады насельніцтва за мінулы год выраслі на 59,2% (прагноз 24–25%), юрыдычных асоб — на 31,1% (21–23%).


telegraf.by