«Усё далей яго выказванні з'яўляюцца адарванымі ад рэальнасці». МЗС Украіны адказала Лукашэнку
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў пра недапушчальнасць павучальнага тону ў адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з боку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў аб
недапушчальнасці павучальнага тону ў адрас прэзідэнта Украіны Уладзіміра
Зяленскага з боку Аляксандра Лукашэнкі, якога ЕС і ЗША не
прызнаюць законна абраным.
«Па-першае, прэзідэнта Украіны няма сэнсу нічому
павучаць, тым больш Аляксандру Лукашэнку. Наш прэзідэнт з'яўляецца
самадастатковай палітычнай фігурай, і ўсе гэтыя ментарскія ноткі ««старэйшых таварышаў» з'яўляюцца абсалютна недарэчнымі... Ён
(Лукашэнка) — вядомы персанаж, ён заўсёды славіўся сваімі харызматычнымі
выказваннямі, але чым далей, тым далей яны з'яўляюцца адарванымі ад рэальнасці
наогул. Гэта можаце лічыць афіцыйнай рэакцыяй»», — сказаў Кулеба ў эфіры
тэлеканала «1 + 1».
Як паведамлялася, раней Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ заявіў, што «не трымае зла» на Зяленскага і гатовы аднавіць адносіны з Украінай. «Я б коса на яго (Зяленскага) не глядзеў. Паблажліва, коса, з пагардай — ніколі. Малады чалавек, малады прэзідэнт. Навучаемы чалавек, я думаю. Я ўпэўнены ў гэтым, ён жа здаровы, нармальны чалавек», — сказаў ён.