Ужо заўтра: Еўрасаюз абвесціць аб увядзенні шырокага пакета эканамічных санкцый супраць Беларусі

Святлана Ціханоўская выступіць 21 чэрвеня ў Люксембургу перад міністрамі замежных спраў ЕC па сітуацыі ў Беларусі і адкажа на пытанні, паведамляе яе дарадца Франак Вячорка.

photo_2021_06_20_16_03_30.jpg


«У сваім выступе Ціханоўская закране тэму захопу самалета і выкрадання Рамана Пратасевіча, закліча не дапусціць „гандлю“ палітвязнямі, зверне ўвагу на доказы катаванняў і суіцыды ў турмах, эскалацыю рэпрэсіяў супраць журналістаў і закрыцце Tut.by. Ціханоўская з міністрамі абмяркуюць далейшыя крокі па ціску на рэжым, прыцягнення вінаватых ды адказнасці, а таксама дапамогі рэпрэсаваным», — піша Вячорка.
Нагадаем, на панядзелак плануецца абвяшчэнне кіраўнікамі МЗС Еўрасаюза аб увядзенні шырокага пакета эканамічных санкцый супраць Беларусі ў адказ на пасадку ў Мінску самалёта Ryanair.
Тым часам рэжысёр Мікалай Халезін са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што 21 чэрвеня аб новым пакеце санкцый па Беларусі могуць абвясціць таксама ЗША. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася, аднак напярэдадні намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Вашынгтон плануе ўвесці новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў на наступным тыдні.
Паводле TUT.BY