Валер Карбалевіч: У дзяржапараце Беларусі адбываюцца чысткі

Жорсткая зачыстка ўсёй палітычнай і грамадскай прасторы будзе адбывацца ўвесь год, прагназуе эксперт.

7ba9b929_6231_4934_8c2e_f9c30a73278f_mw1024_mh1024_s_833x400.jpg

Як прыклад Валер Карбалевіч прыводзіць гісторыю з ад’ездам экс-прэм’ера Румаса і выказванне Лукашэнкі пра бялыніцкіх чыноўнікаў:
— Невыпадкова ён там папракаў, казаў, што бел-чырвона-белыя сядзяць нават у Бялыніцкім райвыйканкаме. Дзеля таго, каб правесці рэферэндум, трэба вельмі моцна зачысціць усю палітычную прастору, яе ўтрамбаваць, забетанаваць, закатаць усіх у асфальт. Толькі ў такім разе магчымы рэферэндум, які не прывядзе да такіх забурэнняў, да якіх прывялі прэзідэнцкія выбары.
Жорсткая зачыстка ўсёй палітычнай і грамадскай прасторы будзе адбывацца ўвесь год, прагназуе эксперт. Галоўны фактар далейшага развіцця сітуацыі ў Беларусі — гэта фактар унутраны, то—бок, пазіцыя беларускага грамадcтва. Знешнія фактары могуць быць дадатковымі. Спадзевы на лідараў пратэсту, якія вымушана знаходзяцца за мяжой, альбо на ціск з боку іншых краін — гэта ўтопія, мяркуе Валер Карбалевіч.
Нагадаем, днямі ініцыятыва BYPOL паведаміла, што ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі пачаліся чысткі супрацоўнікаў, якія летам у перыяд збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты паставілі подпіс не за Лукашэнку.
Паводле racyja.com