Валерый Карбалевіч: Ну вось, дачакаліся. Шпіёны на прадпрыемствах
«У страху вочы вялікія. Таму рэакцыя на заклікі да страйку аказалася стандартнай», — піша ў сваім тэлеграм-канале палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.

Ну вось, дачакаліся. Захад завербаваў на
беларускіх прадпрыемствах агентаў, якія перадаюць шпіёнскую інфармацыю. Хутка
пачнецца пошук шпіёнаў у калгасах, якія па заданню заходніх выведак атручваюць
калгасную жывёлу. Усё, як у 1930-я гады.
Ці ёсць у гэтай кампаніі затрыманняў актывістаў рабочага руху рацыянальны складнік?
Магчыма, што ўлады напужаныя заклікамі некаторых замежных беларускіх арганізацый да страйку. Ва ўмовах адсутнасці зваротнай сувязі з грамадствам, яны дрэнна разумеюць, што адбываецца ў краіне, у прыватнасці, на прадпрыемствах. А ў страху вочы вялікія. Таму рэакцыя на заклікі да страйку аказалася стандартнай: хапаць усіх неблаганадзейных. А заадно, пад выглядам выкарчоўвання шпіёнскіх гнёздаў, дабіць незалежныя прафсаюзы».