Валянцін Шаеў вызвалены ад пасады старшыні Следчага камітэта
Шаеў звольнены ў запас "па пагадненню бакоў".
ctv.by
4 лістапада Аляксандр Лукашэнка вызваліў Валянціна Шаева ад пасады старшыні Следчага камітэта, перадае БЕЛТА.
Валянціну Шаеву 51 год. Ён — ураджэнец Глыбокага. У 1991 годзе скончыў БДУ па спецыяльнасці "правазнаўства", быў следчым пракуратуры, пракурорам Расонскага і Віцебскага раёнаў. Працаваў начальнікам упраўлення ў Генпракуратуры, пасля быў пракурорам Гомельскай вобласці. З 1 студзеня 2012-га Валянцін Шаеў стаў намеснікам старшыні Следчага камітэта. Старшынёй ён стаў у лістападзе 2012 года.