Вашынгтон сочыць за Лукашэнкам і занепакоены яго заявамі па Крыме

Узмацняецца залежнасць Мінска ад Крамля і заявы Лукашэнкі пра Крым выклікаюць занепакоенасць у Вашынгтоне. Пра гэта заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд падчас пасяджэння сенацкага камітэта па міжнародных адносінах.

belarus_ssha_20200201_4129.jpg


Вашынгтон асцерагаецца, што залежнасць Мінска ад Крамля, якая ўзмацняецца, стварае патэнцыйную пагрозу выкарыстання Беларусі расійскімі вайскоўцамі для «марша ва Украіну» ці для маскіроўкі пад беларускія ўзброеныя сілы, піша udf.name.

«Мы за гэтым назіраем. Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што Лукашэнка памяняў сваю пазіцыю ў дачыненні да Крыма. Доўгі час ён пазбягаў прызнання прэтэнзій Расіі на Крым, але змяніў свой курс тыдзень таму», — паведаміла Вікторыя Нуланд.

Нагадаем, у нядаўнім інтэрв'ю дырэктара інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння» Дзмітрыю Кісялёву Лукашэнка заявіў, што збіраецца наведаць Крым і чакае ад расійскага боку запрашэння з канкрэтыкай па тэрмінах.