Выйшла ў свет АГП-ТБ

З нядзелі, 20 лістапада, у сеціве існуе новы праект, які мае назву “АГП-ТБ (Тэлебачанне Аб’яднанай грамадзянскай партыі). У першым роліку да інтэрнэт-аўдыторыі звярнуўся старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Тэмай дэбютнага 2-хвільннага эфіру АГП-ТБ стала наменклатурная прыватызацыя, якая неўзабаве можа распачацца ў Беларусі. Як абяцаюць арганізатары новага праекта, тэмы эфіраў будуць самыя разнастайныя, але актуальныя. На пытанні “Новага часу адказвае намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

— Як узнікла ідэя стварыць АГП-ТБ? Якія мэты ставяцца перад гэтым праектам?
— Гэтая ідэя ўжо пэўны час лунала ў паветры — трэба ж адпавядаць патрабаванням часу. Сама ідэя наспявала некалькі месяцаў, і зараз мы адчулі, што можам яе рэалізаваць і зрабіць нейкі медыйны прадукт, які быў бы прывабны для карыстальнікаў інтэрнэта, для тых, хто можа не толькі чытаць ці слухаць, але і глядзець у інтэрнэце праграмы. Візуальны вобраз больш прывабны, чым тое, што мы чытаем ці слухаем.
— Якую перыядычнасць выхаду будзе мець АГП-ТБ, якія асноўныя тэмы вы збіраецеся ўздымаць у сваіх эфірах?
— Першым часам абнаўленні будуць штотыднёвымі, потым, калі атрымаецца, абнаўляцца будзем і часцей. А галоўнымі тэмамі будуць тыя, што найбольш важныя і патрэбныя для беларускага народа, — гэта, перш за ўсё, сённяшняе становішча ў эканоміцы і тое, што цяпер трэба рабіць у першую чаргу, каб гэтае становішча змяніць. Зараз гэта тое, што больш за ўсё цікавіць людзей.
Мы сёння займаемся прапагандай, мы гэтага не хаваем, мы ездзім па рэгіёнах — гэта прадстаўнікі нашай партыі, перш за ўсё такія вядомыя асобы, як Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Аляксандр Сасноў. Іх жа мы і збіраемся запрашаць на АГП-ТБ, бо пры ўсіх нават самых добрых пажаданнях яны не змогуць аб’ехаць усе рэгіёны нашай краіны. Таму гэта будзе своеасаблівае дапаўненне да такіх паездак.
— Ці будуць з’яўляцца на экране АГП-ТБ толькі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі?
— Не толькі. У нас у планах — але гэта будзе ўжо наступны крок — праводзіць тэледыскусіі з удзелам не толькі незалежных экспертаў, але і прадстаўнікоў іншых палітычных партый. Гэта будуць дыскусіі па пытаннях будучыні Беларусі, па шляхах вырашэння тых ці іншых праблем.