Віталь Рымашэўскі: Фокусамі з прызначэннем двух дэпутатаў беларускія ўлады нікога не ўразілі
"Еўранэст не будзе прызнаваць беларускі "парламент", а працягне камунікаваць перш за ўсё з беларускай грамадзянскай супольнасцю", — лічыць Віталь Рымашэўскі
13 кастрычніка ў Еўрапарламенце прайшло
сумеснае пасяджэнне працоўнай групы па справах Беларусі парламенцкай асамблеі Усходняга
партнёрства «Еўранэст» і дэлегацыі Еўрапарламенту па пытаннях сувязяў з
Беларуссю на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбараў у Палату
прадстаўнікоў.
З дакладамі выступілі кіраўніца кароткатэрміновай місіі
назірання БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Тана дэ Зулуета, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай
Асамблеі АБСЕ і адмысловы каардынатар кароткатэрміновай місіі АБСЕ па назіранні
ў Беларусі Кент Харстэт, некаторыя прадстаўнікі Еўракамісіі.
Таксама адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай
кааліцыі з кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі, еўрапарламентарыямі.
“Канчатковай справаздачы АБСЕ яшчэ няма. Але ўсе ў залі былі
адзінадушныя ў тым, што выбараў у Беларусі няма, што ўсе 110 дэпутатаў
прызначаныя Лукашэнкам. І Еўранэст не будзе прызнаваць беларускі “парламент”, а
працягне камунікаваць перш за ўсё з беларускай грамадзянскай супольнасцю і
дэмакратычнай апазіцыяй, пакуль выбары ў Беларусі не будуць свабоднымі і
справядлівымі і адпавядаючымі стандартам АБСЕ”, — адзначыў сустаршыня
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
“Фокусамі з прызначэннем двух дэпутатаў беларускія ўлады
нікога не ўразілі”, — падкрэсліў ён.