«Вясна» патрабуе спыніць пераслед

Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Міхаіла Мускага, Зміцера Крэменецкага,
Рамана Васільева, Мікалая Дземідзенкі, Паўла Вінаградава, а таксама праваабаронцу Алега Волчака.




«Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадскіх актывістаў», — гаворыцца
ў заяве праваабаронцаў.



Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Міхаіла Мускага, Зміцера Крэменецкага, Рамана Васільева, Мікалая Дземідзенкі, Паўла Вінаградава, а таксама праваабаронцу Алега Волчака.


«Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадскіх актывістаў», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.


«Мы заяўляем, што сістэматычнае асуджэнне грамадскіх дзеячаў на падставе сфальсіфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэнні за дробнае хуліганства з’яўляецца злачыннай формай адвольных затрыманняў. Прыкра, што ў гэты незаконны пераслед уцягнутыя не толькі органы ўнутраных спраў, але і суды, якія выносяць прысуды на падставе непраўдзівых матэрыялаў.


Так, Міхаіл Мускі, Зміцер Крэмянецкі, Мікалай Дземідзенка агулам толькі за вясну 2012 года незаконна былі асуджаныя на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павал Вінаградаў і Алег Волчак двойчы асуджаліся на падставе сфальсіфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў», — падкрэсліваецца ў заяве.


Праваабарончы цэнтр «Вясна» лічыць, што ўсе ўзгаданыя асобы незаконна і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, і таму могуць на перыяд свайго затрымання лічыцца палітычнымі вязнямі. Іх пераслед носіць выключна палітычны характар і звязаны з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю.


«Вясна» настойліва патрабуе: неадкладнага спынення практыкі адміністратыўнага пераследу і незаконнага асуджэння грамадскіх актывістаў па сфальсіфікаваных абвінавачванняў; прыцягнення да адказнасці ўсіх службовых асоб, вінаватых у незаконных асуджэннях; кампенсацыі страты здароўя і маральных пакутаў усім незаконна асуджаным.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Зьміцер

  • 2016-03-19 13:26:34
Цудоўныя нататкі! Сучаснае жыццё вачыма пісьменніка і асабліва падагульняючыя апошнія радкі: "А калі вяртаўся ў горад, то неяк страшна стала: ці сёння такі няўдалы дзень, ці то проста мне
сёння не пашанцавала, ці то, падумалася, мы неяк непрыкметна дакаціліся да такога жыцця". Філасофія жыцця..
Больш цікавага на «Новым Часе»: