Выступ Лукашэнкі са штогадовым пасланнем да народа — пад пытаннем
Такую выснову можна зрабіць па інфармацыі, якая з'явілася ў інтэрнэт-крыніцах.
У пачатку тыдня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні трэцяй пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, каб заслухаць штогадовае Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было прызначанае на 3 жніўня. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алег Гайдукевіч паведамляў, што Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу пройдзе ў Палацы Рэспублікі.
У пятніцу, 31 ліпеня, «Сталічны транспарт і сувязь» паведаміў, што ў сувязі «з правядзеннем спецыяльнага мерапрыемства 3 жніўня ў Палацы Рэспублікі» у гэты дзень з 8:30 да 11:30 будзе адменены прыпынак грамадскага транспарту «Станцыя метро «Кастрычніцкая» на пляцоўцы каля Палаца Рэспублікі на пр. Незалежнасці.
Але сёння на сайце «Мінск-Навіны» з'явілася інфармацыя, што грамадзкі транспарт раніцай 3 жніўня ў раёне Палаца Рэспублікі будзе курсіраваць у звычайным рэжыме.
Пра тое, што мерапрыемства не адбудзецца 3 жніўня таксама паведамляе телеграм-канал Арцёма Гарбацэвіча са спасылкай на інфармацыю ад удзельнікаў сустрэчы. «Хтосьці кажа аб пераносе на нявызначаны тэрмін, хтосьці — пра перанос на аўторак у сувязі з дапрацоўкай тэксту паслання».
the-village.me