Вышаградская група асудзіла затрыманні ў Беларусі
Заяву ў Варшаве прачытала прэм’ер-міністар Польшчы Беата Шыдла.
Вышаградская група выдала заяву ў сувязі з апошнімі пратэстамі і масавымі затрыманнямі ў Беларусі і Расіі.
Краіны заклікалі, між іншым, паважаць права на сходы. Заяву ў Варшаве прачытала прэм’ер-міністар Польшчы Беата Шыдла.
«Мы з занепакоенасцю ўспрымаем рэпрэсіі ўрадаў Беларусі і Расіі ў дачыненні да спакойных і легальных пратэстаў у апошнія дні. Мы заклікаем абодва ўрады спыніць парушэнне права на сходы», — адзначыла Беата Шыдла.
У Варшаве сёння праходзіць саміт прэм’ераў Вышаградскай групы.