За заклікі да санкцый улады хочуць увесці крымінальную адказнасць

За заклікі да эканамічных санкцый супраць Беларусі і яе прадстаўнікоў плануецца ўвесці крымінальную і адміністрацыйную адказнасць, паведамляе выданне "Беларусы і рынак".

sankcii_1.jpg

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сёння" праўладны палітолаг Вадзім Баравік.

"Мы прапрацоўваем рашэнне ў дзвюх формах. Альбо гэта закон “Аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс і КаАП”, альбо Дэкрэт прэзідэнта. Вывучаем абодва варыянты, яны будуць вынесеныя на разгляд кіраўніка дзяржавы", — удакладніў ён.

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці прапаведуецца яшчэ і такая мера, як параза ў палітычных правах. "Гэта значыць асобы, якія заклікаюць да санкцый, павінны на пэўны тэрмін пазбаўляцца права балатавацца, удзельнічаць у палітычнай дзейнасці, выказвацца па грамадска-палітычных пытаннях", — растлумачыў Баравік.