Заява БХД: Мытны звяз нясе збядненне беларусам і страту незалежнасці Беларусі

Беларуская хрысціянская дэмакратыя звяртае ўвагу, што знаходжанне Беларусі ў Мытным звязе пагаршае ўмовы жыцця простых беларусаў, вядзе эканоміку краіны да стагнацыі і заняпаду.



bchd3.jpg

Увядзенне нормаў Мытнага звязу наносіць шкоду эканамічнаму дабрабыту грамадзян Беларусі, ставіць пад пагрозу цэлы клас дробных прадпрымальнікаў. З прычыны Мытнага звязу, беларусы, якія ўжо дзеля бздуры рэжыму Лукашэнкі-Пуціна вымушаныя рызыкаваць сваім жыццём, ездзячы на старых аўтамабілях, таксама сутыкнуцца з падаражэннем тавараў лёгкай прамысловасці.

У Мытным звязе ўлада Беларусі багацее, народ бяднее, а краіна ўсё больш страчвае палітычную і эканамічную незалежнасць.

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць салідарнасць і падтрымку дробным прадпрымальнікам і патрабуюць ад уладаў спыніць ціск на іх. Апроч таго, БХД патрабуе ад уладаў адмовіцца ад сяброўства Беларусі ў Мытным звязе як ад шкоднага і пагражаючага нацыянальным інтарэсам дзяржавы ўтварэння.
Прэсавая служба БХД