Жанчын заклікалі браць прыклад з лепшага бюста Галівуда і беларускай Жанны д’Арк

8 сакавіка ў цэнтра Мінску актывісты “Альтэрнатывы” сумесна с камандай "Ды-джэяў Адраджэння" зладзілі вулічнае віншаванне беларусак са святам жанчын.



У цэнтры беларускай сталіцы былі расклеены адмысловыя плакаты “Беларускі, з якіх варта браць прыклад”, дзе змяшчалася інфармацыя аб 8 вядомых жанчын з Беларусі, якія дасягнулі вялікага поспеху. Сярод іх — святая Еўфрасіння Полацкая, наша Жанна д’Арк – Эмілія Плятэр, вучоная Соф’я Кавалеўская, паэтэса Ларыса Геніюш, плывуння Аляксандра Герасіменя, біятланістка Дар’я Домрачава, лепшы бюст Галівуда — Скарлет Ёхансан, а таксама Нобелеўскі лаурэат Святлана Алексіевіч.
Жанчыны, прыйшоў і Ваш час! З 8-м сакавіка, вясною і абуджэннем!”, — так завяршалася пасланне плакатаў.
Акцыя прайшла без эксцэсаў і выклікала цікавасць сярод мінакоў.