Зміцер Дашкевіч запрашае на Ланцуг пакаяння Курапаты-Акрэсціна

Экс-палітвязень і былы кіраўнік «Маладога Фронту» заклікае ўсіх неабыякавых людзей стаць у Ланцуг пакаяння 21 жніўня.

118086000_1996368707159767_3201790694685484665_o.jpg


«Браты і сёстры, змагары і змагаркі, заклікаю кожнага, хто лічыць сябе часткай народа і адчувае адказнасць за ўчынкі гэтага народа, стаць у ланцуг пакаяння ад Курапатаў да Акрэсціна. Бо Курапаты і Акрэсціна — гэта звёны аднаго ланцугу, і нават сімвалічна, што гэта адна дарога — Курапаты ў пачатку яе, Акрэсціна – у канцы. І нам трэба скончыць гэты шлях, каб пачаць новы. Заклікаю хрысціянаў і патрыётаў стаць звёнамі аднаго ланцугу ад Курапатаў да Акрэсціна і ўзнесці малітву пакаяння за наш народ», — піша Зміцер Дашкевіч.